Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі дзень працы Кангрэсу дэмакратычных сілаў пачаўся з прэзэнтацыі кандыдатаў


Алесь Дашчынскі, Менск Анатоль Лябедзька паказаў фільм, дзе Лукашэнка танчыць

З раніцы адбылося лёсаваньне паміж прэтэндэнтамі на званьне адзінага кандыдата. Парадак прадстаўленьня такі: Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін, Аляксандр Мілінкевіч і Станіслаў Шушкевіч.

У дадзены момант праходзіць прэзэнтацыя Анатоля Лябедзькі. Лідэр АГП дэманструе відэафільм.Там ёсьць кадры з Аляксандрам Лукашэнкам, які танчыць на дыскатэцы. Прысутныя ўспрымаюць пабачанае па-рознаму. У залі можна пачуць сьмех і адначасна крыкі “Ганьба!”

Пэўнай інфармацыі пра тое, колькі часу адводзіцца кожнаму прэтэндэнту на прэзэнтацыю, няма.
XS
SM
MD
LG