Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пятро Краўчанка прэтэндуе на ролю агульнанацыянальнага лідэра


Альгер Невяроўскі, Менск Выступаючы перад удзельнікамі Кангрэсу, колішні міністар замежных справаў Пятро Краўчанка заявіў, што “за 15 год палітычнага жыцьця я перастаў баяцца слова “нацыяналізм”.

"Нацыяналізм у мяне асацыюецца з патрыятызмам”, - сказаў Краўчанка. Краўчанка прапанаваў адзінаму кандыдату ды іншым магчымым прэтэндэнты ўзгадняць сваю дзейнасьць у выбарчай кампаніі.

Краўчанка сказаў, што ён пакуль не вызначыўся, ці будзе ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Тым ня меней ён заявіў, што прэтэндуе на ролю агульнанацыянальнага беларускага лідэра. “Пасьля перамогі дэмакратычных сілаў, павінна быць адноўленая Канстытуцыя 94-га году”, - зазначыў палітык. Ён таксама заявіў, што валодае інфармацыяй пра тое, што ў 1994 і 1995 гадох Аляксандр Лукашэнка вёў за сьпінаю Расею перамовы аб прасоўваньні НАТО на ўсход і пра ўступленьне краіны ў гэтую арганізацыю.
XS
SM
MD
LG