Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Клімаў заклікаў не дапусьціць Лукашэнку да выбараў 2006 году


Альгерд Невяроўскі, Менск Перад дэлегатамі выступіў Андрэй Клімаў. Ён заявіў, што у 2006 годзе без кантролю за ўсім выбарчымі камісіямі дэмакратычным сілам будзе немагчыма перамагчы. Спадар Клімаў заклікаў правесьці вулічныя акцыі.

“У беларусаў ёсьць свой Майдан – гэта Кастрычніцкі пляц. 25 сакавіка 2006 году туды павінны выйсьці людзі. Яны павінны дамагчыся, каб Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах”, - заявіў Клімаў.

Андрэй Клімаў пакараны абмежаваньнем волі ў спэцкамэндатуры гораду Крупкі (Менская вобласьць). Ён прыехаў у Менск у адпачынак, які належыць кожнаму зьняволенаму спэцкамэндатуры.
XS
SM
MD
LG