Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прэзыдыюм Кангрэсу перададзены праект рэзалюцыі “Аб вяшчаньні на Беларусь радыёстанцыі “Deutsche Welle”.


Алесь Дашчынскі, Менск Сярод дэлегатаў Кангрэсу дэмсілаў распаўсюджваецца даклад старшыні ТБМ Алега Трусава ”Роля беларускай мовы ў дэмакратызацыі Беларусі”.

У ім гаворыцца, што ў ліпені 2005 году ТБМ атрымала інфармацыю аб стварэньні асобнай праграмы на дзяржаўнай нямецкай радыёстанцыі “Deutsche Welle” для вяшчаньня на Беларусь на рускай мове. Падтрымліваючы стварэньне такой праграмы, ТБМ зьвярнулася з адпаведным лістом да кіраўніцтва радыёстанцыі і ў нямецкую амбасаду ў Беларусі. У лісьце ўтрымліваецца прапанова вяшчаць па-беларуску, узяўшы за прыклады радыё "Свабода", "Палёнія", "Ватыкан" і Швэцыя.

“Для таго, каб замацаваць і пашырыць вынікі нашага змаганьня, мы зьвяртаемся да грамадзян Беларусі і суседніх краін паскорыць збор подпісаў за вяшчаньне па-беларуску на “Deutsche Welle” і іншых радыёстанцыях, якія атрымаюць на гэта грошы з бюджэту Эўразьвязу”.

У прэзыдыюм кангрэсу перададзены праект рэзалюцыі “Аб вяшчаньні на Беларусь радыёстанцыі “Deutsche Welle”. У ёй выказана рэкамэндацыя Эўракамісіі перагледзець вынікі тэндэру па выдзяленьні сродкаў “Deutsche Welle” для вяшчаньня на Беларусь і перадаць гэтыя грошы адной з радыёстанцый Польшчы, Літвы або Украіны, для якіх арганізацыя беларускамоўнага вяшчаньня ня ёсьць праблемай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG