Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфлікт на кангрэсе


Валер Каліноўскі, Менск З праграмнымі заявамі выступілі прадстаўнікі ўсіх палітычных партыяў, якія ўваходзяць у “Дзесятку”. Яны пацьвердзілі сваё адзінства і гатоўнасьць падтрымаць кандыдата ад апазыцыі, якія будзе абраны заўтра.

Аднак пакуль не пацьвярджаецца інфармацыя пра тое, што будзе падпісанае адмысловае палітычнае пагадненьне наконт адзінства дзеяньняў пасьля абраньня адзінага кандыдата. Лідэр партыі працы Аляксандр Бухвостаў заклікаў падпісаць такое пагадненьне.

Адзінства ў шэрагах кіраўнікоў партыяў парушыў лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч. Ён заявіў, што “Малады Фронт” падтрымае любога адзінага кандыдата, апрача камуністаў. Прадстаўніца камуністаў Алена Скрыган адмовілася паціснуць яму руху пасьля такіх заяваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG