Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч і Марыніч заклікалі да адзінства. Клімаў падарыў Кангрэсу букет лілеяў


Валер Каліноўскі, Менск На Кангрэсе паказалі відэазапіс са зваротам аднаго зь лідэраў сацыял-дэмакратычнага руху Міколы Статкевіча, які адбывае пакараньне ў Баранавічах. Статкевіч пажадаў дэлегатам адзінства. “Улада будзе імкнуцца раскалоць вас. Не паддавайцеся!” Таксама да адзінства заклікаў Міхаіл Марыніч.

Пра гэта дэлегатам Кангрэсу паведаміў ягоны сын Ігар. Ён перадаў словы бацькі: "Калі ня будзе адзінства, то ўсе тыя людзі, якія пацярпелі ад уладаў і сядзелі ў турмах, пакутвалі дарма".

Удзельнікаў Кангрэсу асабіста прывітаў яшчэ адзін палітвязень Андрэй Клімаў. Ён змог прыехаць на Кангрэс з Крупак (Менская вобласьць), дзе адбывае пакараньне. Клімаў перадаў у прэзыдыюм букет белых лілей, аднак перад дэлегатамі ён не выступіў.
XS
SM
MD
LG