Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхарка Ваўкавыску Натальля Няборская прыпыніла галадоўку


Міхал Карневіч, Горадня Яна галадала восемь дзён, а сёньня атрымала ліст ад судзьдзі Ваўкавыскага раёну Тацяны Шукайла. У ім гаворыцца, што справа яе будзе перагледжаная ў судзе.

Н.Няборская вырашыла прыпыніць галадоўку. Цяпер яна спадзяваецца на тое, што яе справа ў судзе будзе разгледжана належным чынам.

Нагадаю, што Н.Няборская распачала галадоўку пасьля таго, як атрымала рашэньне Ваўкавыскага суду аб тым, што павінна выплаціць 6,5 мільёнаў рублёў падатку за набыцьцё кватэры ў Менску. Такі высокі падатак ёй прызначыў суд таму, што яна ня здолела прадаставіць у падаткавую інспэкцыю ўсіх дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць ейны даход за некалькі гадоў. Натальля Няборская пэўны час працавала ў Запаляр’і, адтуль прыйшло толькі пацьверджаньне, што яна там жыла, а дакумэнты, якія датычаць яе працоўнай дзейнасьці, было напісана ў адказе, згарэлі.
XS
SM
MD
LG