Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Крывавыя тэракты на курорце Балі


ДЖАКАРТА. На папулярным курорце – інданэзійскай высьпе Балі -- прагрымелі тры выбухі. Забітыя 22 чалавекі, паранены 51. Прэзыдэнт Інданэзіі Сусіла Бамбанг Юдхаёна заявіў, што выбухі – справа рук тэрарыстаў. Ён пакляўся знайсьці іх і аддаць суду. Выбухі прагрымелі ля шыкоўнага гатэлю й рэстарацыяў на курорце Джымбаран і ў гандлёвым цэнтры Кута. Менавіта ў мястэчку Кута ў кастрычніку 2002 г. у выніку падобнага тэракту загінулі больш за 200 чалавек, пераважна аўстралійскіх турыстаў.
XS
SM
MD
LG