Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец: "Калі верым, як верылі ўкраінцы, пераможам"


RFE/RL Павал Севярынец, які адбывае пакараньне абмежаваньнем волі за арганізацыю летась акцый пратэсту, даслаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў відэазапіс свайго звароту. Прапануем вашай увазе фрагмэнт звароту.

(Севярынец: ) “Добры дзень, Менск! На сувязі – беларуская глыбінка, вёска Малое Сітна, 300 кілямэтраў ад вас.

Ведаеце, за месяц сюды да мяне прыяжджалі дзясяткі наведнікаў – хрысьціяне й маладафронтаўцы, прадпрымальнікі й журналісты, грамадзкія лідэры й людзі, якіх я дагэтуль проста ня ведаў... І практычна ўсе, як адзін, задавалі мне адно пытаньне – ты верыш, што ў 2006-м магчыма перамагчы?

Насамрэч, гэтае пытаньне для кожнага, хто сядзіць у гэтай залі. Бо – “паводле веры вашай будзе вам” напісана ў Бібліі. Калі мы ў душы ня верым – зноў атрымаем 2001 год. Калі верым, як верылі ўкраінцы – пераможам.

Калі шчыра, спачатку я таксама сумняваўся. Жорсткі рэжым, які ня спыніцца перад крывёю, страх людзей, пэнсіянэры, вёска... Сумняваўся, пакуль ня трапіў сюды.

Разумееце, вось гэта – самая глыбінка, беларуская вёска. Большасьць – пэнсіянэры. За 5 кілямэтраў – Расея. Ані суполкі дэмакратычнай арганізацыі, ані шапіка зь незалежнай прэсай, ані царквы, касьцёлу ці малітоўнага дому на 40 кілямэтраў вакол.

Але менавіта тут ты чуеш глыбіню душы цэлае краіны, ты чуеш быццам стогн: Беларусь чакае, як Беларусь чакае!

Беларусь чакае зьменаў 11 гадоў стабільна нізкіх заробкаў, стабільнага росту цэнаў, стабільнага задушэньня ініцыятываў – ад такое “стабільнасьці” людзей проста ванітуе...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG