Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла вітае гатоўнасьць беларускіх дэмакратычных партыяў кансалідавацца


Валер Каліноўскі, Менск Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла даслала ліст ўдзельнікам Кангрэсу. Яна вітала гатоўнасьць беларускіх дэмакратычных партыяў кансалідавацца дзеля дасягненьня агульнай перамогі і яднаньня супраць антынацыянальнай і антыдэмакратычнай палітыкі ўладаў.

Сваё вітаньне даслаў віцэ-сьпікер эўрапарлямэнту Польшчы Януш Анышкевіч.

Ён падкрэсьліў, што “дэмакратыя належыць усім, у тым ліку і беларусам”. У сваім звароце спадар Анышкевіч зазначыў, што ён не прыехаў у Беларусь, каб ня даць падставаў беларускім уладам абвінаваціць яго ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы суседняй краіны.

Перад прысутнымі выступіў дэпутат Эўрапарлямэнту ад Вугоршчыны. Ён заклікаў Беларусь скінуць манархічную ўладу Аляксандра Лукашэнкі.

Старэйшы дэлегат Кангрэсу Фэлікс Шкірманкоў са Слаўгараду (Магілёўская вобласьць) заклікаў удзельнікаў Кангрэсу “адкінуць амбіцыі і выбраць адзінага кандыдата для агульнай перамогі дэмакратыі”. Ён заявіў, што “прысутнасьць моладзі на Кангрэсе зьяўляецца знакам пераемнасьці пакаленьняў, а таму ў Беларусі ёсьць будучыня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG