Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадлен Олбрайт зьвярнулася да ўдзельнікаў Кангрэсу


RFE/RL Былая Дзяржсакратар ЗША, старшыня Нацыянальнага дэмакратычнага інстытуту Міжнародных адносінаў Мадлен Олбрайт павіншавала ўдзельнікаў Кангрэсу дэмсілаў і вітала спосаб абраньня дэлегатаў на форум.

"Мы ня можам недаацаніць задачы, якую вы паставілі перад сабою. Наперадзе ў вас шмат цяжкасьцяў. Аднак упэўненая, што Беларусь чакае дэмакратычная, квітнеючая будучыня".

"Міжнародная супольнасьць дэмакратаў падтрымлівае тыя крокі, якія прывялі вас сюды , і заклікае вас і ваш урад прытрымлівацца стандартаў, да якіх прыйшлі краіны, што пераадолелі шлях дэмакратыі да вас".

Мадлен Олбрайт прыслала свой зварот на трох мовах: беларускай, расейскай і ангельскай.
XS
SM
MD
LG