Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нацыянал-бальшавікі расьпісалі сьцены Палаца культуры МАЗу


Альгерд Невяроўскі, Менск Сёньня раніцай дэлегаты Кангрэсу, якія прышлі да Палацу культуры менскага аўтазаводу, дзе праходзіць гэты форум, убачылі на сьценах вялікія надпісы па-расейску, зробленыя чырвонай фарбай: “Слава – Союзу, нет – Евросюзу!”, “Нет продажной оппозиции!” і “Руки прочь от Беларуси!”

А таксама намаляваны серп з молатам ды абрэвіятура НБП, што азначае нацыянал–бальшавіцкая партыя. Цягам паўгадзіны работнікі палацу зафарбавалі гэтыя надпісы. Як сказаў старшыня аргкамітэту Кангрэсу дэмакратычных сілаў Аляксандар Бухвостаў, адміністрацыя палацу была вельмі занепакоеная тым, што мусіць несьці выдаткі каб ліквідаваць хуліганскія надпісы. Спадар Бухвостаў спадзяецца, што міліцыя знойдзе і прыцягне нацыянал-бальшавікоў да адказнасьці.
XS
SM
MD
LG