Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біяграфія: Станіслаў Шушкевіч


RFE/RL

Нарадзіўся ў 1934 годзе ў Менску. Сын рэпрэсаванага беларускага пісьменьніка Станіслава Шушкевіча. Скончыў фізыка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту, потым асьпірантуру. Доктар фізыка-матэматычных навук. Быў народным дэпутатам СССР, дэпутатам Вярхоўнага Савету 12-га і 13-га скліканьняў, першым старшынём парлямэнту незалежнай Беларусі. У 1991 годзе ад імя Беларусі падпісаў Белавескія пагадненьні аб ліквідацыі СССР. Удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году. Узначальвае Беларускую Сацыял-Дэмакратычную Грамаду. Жанаты другім шлюбам, мае дачку ад першага і сына ад другога шлюбу.
XS
SM
MD
LG