Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс дэмакратычных сілаў – 1-2 кастрычніка


RFE/RL 1-2 кастрычніка ў Палацы культуры Менскага аўтазаводу пройдзе Кангрэс Дэмакратычных сілаў. На ім мае быць абраны адзіны кандыдат аб апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары 2006 году. У суботу і нядзелю мы будзем апэратыўна асьвятляць падзеі Кангрэсу ў рэжыме рэальнага часу ў эфіры і ў онлайне на нашым сайце.

Паводле аргкамітэту, на Кангрэс вылучана 930 дэлегатаў. Трэцяя частка іх абраная на раённых сходах, па 10 чалавек наўпрост дэлегавалі палітычныя партыі — удзельніцы кааліцыі-“дзясяткі”, 195 няўрадавых арганізацыяў накіравалі аднаго прадстаўніка кожная. Шэраг вядомых асобаў, былых дэпутатаў парлямэнту, кіраўнікоў недзяржаўных СМІ атрымалі пэрсанальнае запрашэньне.

Паводле сябра аргкамітэту Ўладзімера Лабковіча, 930 дэлегатаў кангрэсу ў цэлым прадстаўляюць каля 35 тысяч палітычных і грамадзкіх актывістаў Беларусі: непасрэдна ў раённых сходах дзеля вылучэньня дэлегатаў узялі ўдзел больш за 4 тысячы чалавек. Партыйны актыў, прадстаўлены на кангрэсе, ён ацаніў на 20 тысяч чалавек, актыў грамадзкіх арганізацыяў — на 10 тысяч.

Акрамя таго, удзел у працы кангрэсу возьмуць замежныя госьці. Аргкамітэт накіраваў 75 пэрсанальных запрашэньняў палітыкам і грамадзкім дзеячам многіх краінаў сьвету. Як паведаміла прадстаўніца аргкамітэту Марына Багдановіч, на раніцу 29 верасьня свой прыезд пацьвердзілі 38 зь іх. Сярод запрошаных былыя прэзыдэнты Польшчы і Чэхіі Лех Валэнса і Вацлаў Гавэл, лідэры расейскага Саюзу правых сілаў Мікіта Белых, Ірына Хакамада і Барыс Нямцоў, польская эўрадэпутатка Барбара Кудрыцка, украінскі экс-прэм’ер Юлія Цімашэнка, а таксама госьці з ЗША, Італіі, Швэцыі, Літвы, Чэхіі, Славаччыны, Кіргізстану ды іншых краін.

Украіну будзе прадстаўляць некалькі палітыкаў, а таксама бізнэсовец Уладзімер Кудзінаў, былы беларускі палітвязень, які пасьля вызваленьня зьехаў у Крым. Апрача таго, на кангрэсе будзе прысутнічаць большасьць амбасадараў замежных краін, акрэдытаваных у Менску, паведаміла Марына Багдановіч.

Гл. таксама • Арганізатары Кангрэсу і кандыдаты заяўляюць пра сваю гатовасьць • Зварот Кангрэсу да народу Беларусі • Праекты рэзалюцый Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі • Біяграфія: Сяргей Калякін • Біяграфія: Анатоль Лябедзька • Біяграфія: Аляксандар Мілінкевіч • Біяграфія: Станіслаў Шушкевіч
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG