Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Харватыя можа не ўвайсьці ў Эўразьвяз


ЗАГРАБ. Галоўны абвінаваўца трыбуналу ААН Карля дэль Понтэ выказала расчараваньне тым, што галоўны харвацкі абвінавачаны ў ваенных злачынствах у былой Югаславіі -- генэрал Антэ Гатавіна -- застаецца на волі. Дэль Понтэ зрабіла сваю заўвагу пасьля сустрэчы з прэм’ерам Іва Санадэрам і прэзыдэнтам Харватыі Стыпэ Мэсічам. Перадача Гатавіны трыбуналу зьяўляецца галоўнай умовай далучэньня Харватыі да Эўразьвязу. Міжтым Чарнагорыя заявіла, што арыштуе Гатавіну, калі знойдзе яго на сваёй тэрыторыі.
XS
SM
MD
LG