Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што думаюць жыхары Гомелю пра Кангрэс дэмакратычных сілаў


Казімер Яноўскі, Гомель Ці ведаеце вы, што 1 і 2 кастрычніка ў Менску будзе праходзіць Кангрэс дэмакратычных сілаў? Чаго вы чакаеце ад Кангрэсу дэмакратычных сілаў?

(Спадар: ) “Ня чуў пра кангрэс, што ён адбудзецца ў Менску. Нічога ня чуў. Ніякай інфармацыі ня маю”.

(Хлапец: ) “Я лічу, што патрэбныя вялікія зьмены ў нашай краіне, і я чакаю ад кангрэсу годнага кандыдата”.

(Спадарыня: ) “Трэба выбраць годнага прэзыдэнта, каб ён не дарма еў свой хлеб, а сапраўды дзеля краіны, дзеля народу працаваў”.

(Спадар: ) “Падтрымаем любога кандыдата, хто болей зробіць для рабочай клясы”.

(Спадар: ) “Пра тое, што адбудзецца Кангрэс дэмакратычных сілаў, я ведаю. Аднак мяне турбуе, у якіх сродках масавай інфармацыі будзе паведамленьне наконт працы кангрэсу. Я разьлічваў, што кангрэс будзе асьвятляць “Народная Воля”, але з сумам даведаўся, што яе закрываюць. Што да кандыдата ў прэзыдэнты, то гэта павінен быць чалавек, які б абараніў нацыянальныя інтарэсы нашай краіны і нашага народу”.

(Карэспандэнт: ) “Чаго вы чакаеце ад Кангрэсу дэмакратычных сілаў?”

(Пэнсіянэр: ) “Я думаю, што ні чорта кангрэс ня зробіць. Народ ня пойдзе за дэмакратычнымі сіламі”.

(Спадар: ) “Хачу, каб яны, вызначаючы свае паводзіны, не разбуралі ўсяго таго добрага, што ўжо зроблена. Хочаце — мяняйце, але не разбурайце. Ня трэба разьвіваць сцэнароў кшталту Грузіі і Ўкраіны”.

(Пэнсіянэрка: ) “Я б пажадала, але вы не перадасьцё, зьмены прэзыдэнта. Я лічу, што дванаццаць гадоў цалкам дастаткова. Я не зусім згодна з палітыкай Лукашэнкі. Лічу, што вельмі шмат ён грошай дарма траціць. Напрыклад, на гарналыжныя комплексы. Ён — як цар мясцовага значэньня, “Боінг” сабе купіў. Мяркую, неабавязкова ў нашай невялікай дзяржаве прэзыдэнту лётаць на “Боінгу”.

(Спадар: ) “Мяне палітыка не асабліва займае. Што да прэзыдэнцкіх выбараў, то альтэрнатывы, па-мойму, дзейнаму прэзыдэнту на выбарах 2006 году ня будзе”.

(Спадар: ) “Я лічу, што на кангрэсе, можа, і выберуць адзінага кандыдата. Можа, зь ім штосьці і зьменіцца ў нашай краіне”.

(Хлапец: ) “Я лічу, што кандыдат на прэзыдэнцкую пасаду павінен быць пэрспэктыўным, у якога будуць новыя ідэі. І ён зможа давесьці да выбарцаў гэтыя ідэі, каб народ ацаніў іх. Натуральна, новы кіраўнік павінен зрабіць усё магчымае, каб нам было лепей жыць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG