Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ выступае ў абарону “Народнай Волі”


Ул.інф. Прадстаўнік АБСЭ ў справе сродкаў масавай інфармацыі Міклаш Харашці зьвярнуўся да кіраўніцтва Беларусі з заклікам не дапусьціць закрыцьця газэты “Народная Воля”. У заяве адзначаецца, што гэта – адзіная незалежная штодзённая грамадзка-палітычная газэта ў краіне.

“Я разглядаю закрыцьцё “Народнай Волі” як беспрэцэдэнтнае для краіны, якая ўваходзіць у АБСЭ”, – адзначае Міклаш Харасьсці ў лісьце, які накіраваны на імя міністра замежных спраў Сяргея Мартынава і міністра інфармацыі Ўладзімера Русакевіча.

“Я лічу, што закрыцьцё гэтай газэты было б галоўнай перашкодай на шляху свабоднай прэсы і істотнай стратай для беларускага грамадзтва”, – адзначаецца ў лісьце прадстаўніка АБСЭ ў справах сродкаў масавай інфармацыі да беларускіх уладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG