Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Лукашэнка: "мы не перашкаджаем апазыцыйным газэтам"


RFE/RL "Мы не перашкаджаем пашырэньню апазыцыйных газэт у нашай краіне", – заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка на паседжаньні Савету Бясьпекі.

"Так званая апазыцыя скардзіцца на тое, апазыцыйныя газэты выходзяць усяго ў некалькіх дзесятках тысяч экзэмпляраў, а дзяржаўныя маюць паўмільённыя наклады. Але калі іх чытае некалькі дзесяткаў тысяч чалавек, дык што, мы павінныя друкаваць за дзяржаўны кошт гэтыя газэты мільённымі накладамі і, можа, камусьці ў кішэню іх класьці? Ніхто гэтым займацца ня будзе”, заявіў кіраўнік Беларусі.

“Адсюль патрабаваньне: дайце грошы на стварэньне ў нашых межаў адпаведных радыёстанцый, якія б вяшчалі на Беларусь. Грошы та выдаткавалі, толькі Нямеччыны і для нямецкіх журналістаў, што выклікала ажыятаж у шэрагах так званай беларускай апазыцыі: чаму грошы далі немцам, а не ім для вяшчаньня на Беларусь. Парадокс – просяць грошай для вяшчаньня на Беларусь! Вы ў Беларусі жывяце, вы там і вяшчайце, езьдзіце ў народ і расказвайце, як вы змагаецеся супраць уласнага народу пад сьцягам НАТО", – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Гл. таксама • Іосіф Сярэдзіч: “Народная Воля” будзе выходзіць • “Народная Воля” ўжо заплаціла Гайдукевічу 85 мільёнаў • "Народнай волі" перакрылі кісларод
XS
SM
MD
LG