Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны дырэктар “Джэм-банку” да арышту заяўляў аб спробе дзяржаўнага перавароту, сьцьвярджаюць супрацоўнікі банку


RFE/RL На сайце “Джэм-банку” зьявіўся прэсавы рэліз, у якім сьцьвярджаецца, што Генэральны дырэктар банку Аляксандар Татарынцаў да свайго арышту сёлета ў жніўні заяўляў аб спробе дзяржаўнага перавароту ў Беларусі.

Паводле дакумэнтаў, выстаўленых на сайт, сёлета у красавіку Татарынцаў накіраваў зварот Аляксандру Лукашэнку, дзе пісаў пра спробы схіліць яго да удзелу “у зьмене палітычнай сытуацыі ў краіне” з боку кіраўніка Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі Анатоля Тозіка. Гэтую ж інфармацыю Татарынцаў нібыта расказаў прадстаўніцы пракуратуры яшчэ ў лютым і агучыў на паседжаньні праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі 8 жніўня, за два дні да свайго арышту.

Менавіта прадстаўнікі Камітэту дзяржаўнага кантролю вялі праверку ў “Джэм-банку”, паводле вынікаў якой Татарынцаў быў арыштаваны.

Падрабязнасьці скандалу -- пазьней на нашым сайце і ў эфіры. Дакумэнты можна пабачыць на адрасе www.djem.com

На фота: кіраўнік Камітэту дзяржаўнага кантролю Анатоль Тозік

XS
SM
MD
LG