Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ірацкім горадзе Балад забітыя 60 чалавек


БАГДАД. У чацьвер увечары ў ірацкім горадзе Балад, у якім жывуць пераважна шыіты, былі забітыя як найменей 60 чалавек. Выбухі аўтамабіляў, наладаваных выбуховымі рэчывамі, адбыліся каля пастарунку паліцыі, банку і на мясцовым кірмашы. Горад разьмешчаны ў 80 кілямэтрах на поўнач ад Багдаду. У чацьвер амэрыканскія войскі зрабілі ператрусы ў дамах кіраўнікоў дзьвюх суніцкіх арганізацыяў у сталіцы краіны. Была сканфіскаваная зброя. Паведамляецца пра арышты. Цягам апошніх чатырох дзён у Іраку забітыя 18 амэрыканскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG