Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз зьбіраецца ўвесьці санкцыі супраць Узбэкістану


БРУСЭЛЬ, Эўразьвяз зьбіраецца ўвесьці санкцыі супраць Узбэкістану за адмову дазволіць незалежнае міжнароднае расьсьледаваньне падзей у Андыжане. Паводле праекту пастановы, якая, як мяркуецца, будзе прынятая ў панядзелак, будуць забароненыя пастаўкі ва Ўзбэкістан зброі і ваеннага абсталяваньня. Эўразьвяз заяўляе, што на першы плян у эканамічных адносінах з Узбэкістанам павінны выйсьці правы чалавека. Рэакцыя Ташкенту пакуль не вядомая.
XS
SM
MD
LG