Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Працягваюцца спрэчкі паміж Турэччынай і Эўразьвязам


АНКАРА. Сьпікер турэцкага парлямэнту Булент Арынк заявіў, што Эўразьвяз прымяняе падвойныя стандарты да ягонай краіны. Арынк заявіў, што ”некаторыя краіны Эўразьвязу спадзяюцца пазбавіцца ад Турэччыны, змушаючы яе прадстаўнікоў уцячы з-за стала перамоў”. Аўстрыя не жадае поўнага далучэньня Турэччыны, прапануючы ёй статус асацыяванага сяброўства. Вялікая Брытанія прызнала сытуацыю вакол магчымага далучэньня Турэччыны да Эўразьвязу тупіковай. Перамовы паміж Турэччынай і Эўразьвязам павінны пачацца 3 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG