Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд абавязаў Пэнтагон абнародаваць здымкі зьдзекаў над ірацкімі вязьнямі


НЬЮ-ЁРК. Фэдэральны акружны судзьдзя ў Нью-Ёрку абавязаў Пэнтагон абнародаваць фотаздымкі і відэакасэты, на якіх адлюстраваныя зьдзекі над зьняволенымі ў ірацкай турме Абу-Грайб. Судзьдзя Элвін Хелерштайн адрынуў пярэчаньні ўраду ЗША, на думку якога, публікацыя фотаздымкаў справакуе новую хвалю гвалту супраць амэрыканскіх вайскоўцаў у Іраку. Пазоў з патрабаваньнем абнародаваць фотаздымкі і відэакасэты падаў Амэрыканскі зьвяз абароны грамадзянскіх свабодаў. Паводле абвінавачваньняў у катаваньнях у ірацкай турме Абу-Грайб асуджаныя 9 амэрыканскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG