Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія хоча выслаць міратворчыя сілы з Паўдзённай Асэціі


ТБІЛІСІ. Грузія прыгразіла, што прыпыніць міратворчыя апэрацыі ў Паўднёвай Асэтыі. Грузінскі міністар па ўрэгуляваньні канфліктаў Георгій Хаіндрава зьвінаваціў Расею ў тым, што на яе міратвочай базе ў Цхінвалі рыхтуюць ваеўнікоў. Пакуль няма камэнтароў з боку Расеі.

Раней, спікэр грузінскага парлямэнту Ніна Бурханадзэ паведаміла, што дэпутаты распрацавалі праект закону ў справе вываду расейскіх войскаў з Паўдзённай Асэціі. Дэпутаты хочуць, каб у выпадку правалу іхнай місіі, міратворчыя сілы пакінулі правінцыю да чэрвеня наступнага году. Расейскія міратворцы разьмешчаныя ў Паўдзённай Асэціі – пачатку 90- гадоў, калі у выніку дзьвюх войнаў правінцыя дэ-факта стала незалежнай ад Грузіі.
XS
SM
MD
LG