Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Die Tageszeitung: “У Беларусі замоўкне яшчэ адзін крытычны голас?”


Алена Струвэ, Менск Беларускія ўлады прымушаюць замоўкнуць адну з апошніх незалежных беларускіх газэт “Народную Волю”. Пасьля аднаго дзіўнага і спрэчнага судовага працэсу ўсе банкавыя рахункі выданьня замарожаныя, а рэдакцыйная маёмасьць апісаная. Тое, што газэта не пасьпела абскардзіць рашэньне суда ва ўсіх судовых інстанцыях, не хвалюе нікога, так піша ў сваім артыкуле журналістка бэрлінскай газэты Die Tageszeitung Барбара Оертэль. Больш падрабязна з публікацыяй вас пазнаёміць наша карэспандэнтка.

Беларускі аўтакрат Аляксандар Лукашэнка, які паводле вызначэньня міжнароднай няўрадавай арганізацыі “Рэпартэры бязь межаў” названы “здраднікам свабоды слова”, у выніку сваіх чарговых дзеяньняў супраць незалежных СМІ прэтэндуе на чарговыя тытулы, піша Die Tageszeitung.

Пастаўлены пад пагрозу выхад уплывовага апазыцыйнага беларускага выданьня “Народная Воля”. За некалькі дзён да гэтага судовыя выканаўцы прыйшлі ў рэдакцыю і арыштавалі паперу, апісалі выдавецкую тэхніку.

Закрыцьцё газэты можна параўнаць са сьмяротным пакараньнем ў дачыненьні да свабоды слова і дэмакратыі ў Беларусі, цытуе нямецкая журналістка словы рэдактара Іосіфа Сярэдзіча. Як піша Die Tageszeitung, гэта ёсьць сур''ёзным парушэньнем правоў дзясяткаў тысячаў чытачоў, якія падпісаліся на “Народную Волю” альбо купляюць яе ў кіёсках, альбо перадаюць з рук у рукі.

Паводле аўтаркі артыкулу, тое, што “Народная Воля” прайграла працэс Сяргею Гайдукевічу, ніколькі не зьдзіўляе. Беларускі рэжым мае на мэце зачыніць любое крытычнае выданьне і дзеля гэтага ён выкарыстоўвае самыя розныя сродкі. У гэтым зьвязку прыклад “Народнай Волі” – газэты, якая выходзіць пяць разоў на тыдзень і мае наклад ў 30 тысячаў асобнікаў– нельга назваць адзінкавым. Ня так даўно вялікі штраф быў выстаўлены супраць галоўнага рэдактара незалежнай газэты “Згода” і ягонага намесьніка за гэтак званае распаўсюджаньне неправеранай інфармацыі. Пад гэтым суд разумее фотакалажы, якія зьмяшчала “Згода” на сваіх старонках, піша нямецкая Die Tageszeitung.

Гл. таксама • Іосіф Сярэдзіч: “Народная Воля” будзе выходзіць
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG