Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія не выдае двух галоўных злачынцаў


БЯЛГРАД: Галоўны Пракурор Міжнароднага Трыбуналу ў Гаазе Карля дэль Понтэ выказала задаволеньне цяперашнім станам супрацоўніцтва паміж Сэрбіяй і Трыбуналам. Гэта разглядаецца як неабходная перадумова далучэньня Сэрбіі да Эўразьвязу. У часе перамоваў з сэрбскімі лідэрамі ў Бялградзе дэль Понтэ пахваліла Сэрбію за выдачу Суду з кастрычніка мінулага 16 чалавек і перадачу дакумэнтаў ды каардынатаў сьведкаў. Яна выказала расчараваньне тым, што яшчэ застаюцца на свабодзе 6 абвінавачваных у ваенных злачынствах, у тым ліку былы вайсковы камандзір басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіч і былы палітычны лідэр Радаван Караджыч. Бакі спадзяюцца, што гэтыя людзі будуць затрыманыя да 20 лістапада, калі споўніцца 10 гадоў з часу падпісаньня Дэйтанскіх пагадненьняў, якія закончылі грамадзянскую вайну ў Босьніі-Герцагавіне.
XS
SM
MD
LG