Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дарфуры зноў закалота


ЖЭНЭВА. Агенцтва ААН у справах уцекачоў выказала “глыбокую занепакоенасьць” атакамі на лягер для перамешчаных асобаў ў суданскай правінцыі Дарфур, і заклікала суданскі ўрад гарантаваць бясьпеку насельніцтву рэгіёну. Кіраўнік ведамства Антоніё Гутыерэс заявіў, што міжнародная супольнасьць ня можа забясьпечыць пастаўкі неабходнай гуманітарнай дапамогі сотням тысячаў чалавек з прычыны гвалту. У выніку ўчорашняй беспрэцэдэнтнай атакі на лягер для перамешчаных асобаў у заходняй частцы Дарфуру 29 чалавек загінулі, а яшчэ 10 сур’ёзна параненыя. Лягер атакавала група каля 300 узброеных арабаў на конях і вярблюдах. У выніку канфлікту ў Дарфуры дзесяткі тысяч чалавек загінулі і больш як 2 мільёны былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
XS
SM
MD
LG