Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны Менск адказвае на рэзалюцыю Эўрапарлямэнту


RFE/RL Міністэрства замежных справаў Беларусі абвінавачвае Эўрапарлямэнт у спробах зарабіць палітычны капітал на абвінавачваньнях на адрас беларускіх уладаў.

На думку афіцыйнага прадстаўніка МЗС Руслана Есіна, матыў палітыкаў, якія ініцыявалі прыняцьцё сёньняшняй рэзалюцыі Эўрапарлямэнту, відавочны: "зарабіць палітычны капітал і адначасна адцягнуць увагу насельніцтва ад сацыяльна-эканамічных і палітычных праблемаў супольнасьці".

Прадстаўнік замежнапалітычнага ведамства мяркуе, што Эўразьвяз займаецца штампоўкай дакумэнтаў, поўных скажэньня ў фактах, дзяжурных абвінавачваньняў і сумнеўных сьцьверджаньняў. На ягоную думку, “тэкст сёньняшняй рэзалюцыі Эўрапарлямэнту істотна не адрозьніваецца ад папярэдніх рэзалюцыяў гэтага органу Эўразьвязу”.

Прадстаўнік МЗС асобна падкрэсьліў, што “заклік Эўрапарлямэнту далучыць Расею да правядзеньня дэмакратычных зьменаў у Беларусі мяжуе з прамым умяшальніцтвам у справы сувэрэннай дзяржавы і выходзіць за межы міжнароднага права”.

Руслан Есін адзначыў, што афіцыйны Менск “пацьвярджае сваю пазыцыю аб немагчымасьці і поўнай беспэрспэктыўнасьці экспарту “каляровых” рэвалюцыяў” у Беларусь.

Гл. таксама • Эўрапарлямэнт прапануе ўвесьці бясплатныя візы для беларусаў • Поўны тэкст рэзалюцыі Эўрапарлямэнту • Як у Беларусі камэнтуюць рэзалюцыю Эўрапарлямэнту?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG