Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БХК выступае ў падтрымку "Народнай Волі"


Ганна Соусь, Менск Беларускі Хэльсынскі камітэт і Міжнародная Хэльсынская фэдэрацыя выступілі ў абарону “Народнай Волі”

БХК і Міжнародная Хэльсынская фэдэрацыя заклікаюць прадпрыемствы “Чырвоная зорка”, “Белсаюздрук” і “Менгарсаюздрук” працягваць друкаваць і распаўсюджваць недзяржаўную газэту “Народная Воля”.

Гэтыя арганізацыі лічаць дзеяньні беларускіх уладаў “абуральным наступам на свабоду слова” і зьвяраюцца да Вярхоўнага суду Беларусі з заклікам неадкладна прыпыніць выкананьне рашэньня суду Ленінскага раёну Менску і перагледзець яго ў адпаведнасьці зь міжнароднымі забавязаньнямі Беларусі.

Нагадаем, што суд Ленінскага раёну Менску пастанавіў, каб “Народная Воля” выплаціла лідэру Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргею Гайдукевічу 100 мільёнаў рублёў кампэнсацыі за публікацыю ў гэтым выданьні артыкулу пра эканамічнае супрацоўніцтва старшыні ЛДП з рэжымам Садама Хусэйна.
XS
SM
MD
LG