Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эскаляцыя канфліктаў на Каўказе


ЧАЧЭНІЯ. У вёсцы Харачой Вядзенскай раёну на міне падарваліся пяць мірных жыхароў. Загінула жанчына й два падлеткі. Два цяжка чалавекі параненыя.

ХАСАВЮРТ. Два міліяцыянты параненыя ваеўнікамі ў Дагестане. Нападнікі ўцяклі на аўтамабілі.

УЛАДЗІКАЎКАЗ. Старшыня камітэту “Маці Беслану” Сусана Дудзіева запатрабавала адхіліць намесьніка Генпракурора Расеі Мікалая Шэпеля ад удзелу ў працэсе ў справе Нурпашы Кулаева. Паводле Дудзіевай, Шэпель ня здолеў забясьпечыць аб’ектыўнае расьсьледаваньне тэракту ў Беслане. 4 верасьня Вярхоўны Суд Паўночнай Асэтыі прыме рашэньне адносна адхіленьня Шэпеля 4 кастрычніка.

ТБІЛІСІ. Грузія прыгразіла, што прыпыніць міратворчыя апэрацыі ў Паўднёвай Асэтыі. Грузінскі міністар па ўрэгуляваньні канфліктаў Георгій Хаіндрава зьвінаваціў Расею ў тым, што на яе міратвочай базе ў Цхінвалі рыхтуюць ваеўнікоў. Пакуль няма камэнтароў з боку Расеі.
XS
SM
MD
LG