Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"У Азэрбайджане ня будзе "каляровых рэвалюцыяў"


БАКУ. Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў заявіў, што ў ягонай краіне ня будзе “каляровых рэвалюцыяў, як ва Ўкраіне ці суседняй Грузіі”. У інтэрвію афіцыйнай прэсе Аліеў зазначыў, што яго падтрымлівае бальшыня азэрбайджанцаў з-за эканамічнага прагрэсу ў краіне. Ён сказаў, што напярэдадні парлямэнцкіх выбараў 4 лістапада “пэўныя сілы” апазыцыі жадаюць дэстабілізаваць краіну пры падтрымцы неназваных замежных дзяржаваў. У нядзелю паліцыя гвалтам разагнала вулічную акцыю і арыштавала некалькі дзясяткаў чалавек. Дэманстранты патрабавалі правесьці выбары ў парлямэнт на аснове свабоды й законнасьці.
XS
SM
MD
LG