Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скралі частку накладу твораў Васіля Быкава (абноўлены)


Уладзімер Глод, Менск 29 верасьня ў міліцыю Кастрычніцкага раёну Менску зьвярнуўся Мікалай Карташаў — начальнік штабу не зарэгістраванага ў Міністэрстве юстыцыі руху “Воля народу”. Падставай для звароту стала тое, што невядомыя ўзламалі дзьверы ягонага гаража, дзе захоўвалася частка накладу збору твораў народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава. Больш за 70 асобнікаў кнігаў Быкава, а таксама іншыя друкаваныя матэрыялы былі скрадзены.

Мікалай Карташаў на просьбу нашага радыё распавёў пра здарэньне:

(Карташаў: ) “Сапраўды, зламалі гараж, у якім захоўвалася літаратура. Там былі творы Васіля Быкава і артыкул Віктара Дашука з “Народнай Волі”, які быў зроблены ў выглядзе брашуры. Дзесьці каля трох з паловай тысяч асобнікаў брашуры (можа, нават і больш). Такім чынам, гараж зламаны, усю літаратуру невядомыя вывезьлі. Творы Васіля Быкава друкаваліся пад эгідай грамадзянскай ініцыятывы “Воля народу”. Гэтая літаратура павінна была трапіць у Нацыянальную бібліятэку ды іншыя бібліятэкі Беларусі”.

Пры падтрымцы руху “Воля народу” рыхтуецца збор твораў Васіля Быкава ў 14 тамах. Прэзэнтацыя першых трох тамоў выданьня адбылася ў ліпені.

Першапачаткова ад некаторых палітыкаў гучалі зьвесткі, нібыта з гаража разам зь літаратурай зьніклі грошы. Я пацікавіўся ў спадара Карташава, ці так гэта?

(Карташаў: ) “Пра грошы — гэта выдумка. Ніякіх грошай там не было”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG