Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скралі частку накладу твораў Васіля Быкава


Уладзімер Глод, Менск 29 верасьня ў міліцыю Кастрычніцкага раёну Менску зьвярнуўся Мікалай Карташаў - начальнік штабу незарэгістраванага ў міністэрстве юстыцыі Беларусі руху "Воля народу".

Ён напісаў заяву, ў якой гаворыцца, што невядомыя ўзламалі дзьверы ягонага гаражу, дзе захоўвалася частка накладу збору твораў народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава.

Нагадаем, што пры падтрымцы руху "Воля народа" рыхтуецца збор твораў Васіля Быкава ў 14 тамах. Прэзэнтацыя першых трох тамоў гэтага выданьня адбылася ў ліпені.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG