Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Кангрэс дасьць легітымнага лідэра"


Галіна Абакунчык, Менск Агляд некаторых публікацыяў у недзяржаўнай прэсе

“Кангрэс дасьць легітымнага лідэра, хто б ні павёў апазыцыю на выбары-2006” – піша сёньня тыднёвік “Наша ніва”. Упершыню за пяць год ён зьбярэ палітычна актыўную грамадзкасьць з усёй краіны. Калі ў апошні момант ўлады пойдуць на правакацыі, мерапрыемства ператворыцца ў скандал, бо супрацоўнікі міліцыі дэкляравалі забясьпечыць ахову парадку. Калі раптам узьнікне “форс-мажор”, то кангрэс адбудзецца 16 кастрычніка за межамі Беларусі: у Кіеве ці Смаленску.

“Цікава, што “Дажынкі-2005” перанесены як мінімум на тыдзень” – працягваецца тэма ў наступным артыкуле газэты. Кіраўнік прэсавай службы адрынуў чуткі, што гэта зьвязана з удзелам Лукашэнкі ў нейкім важным мерапрыемстве пры канцы тыдня. Сапраўды, кіраўнік краіны на Кангрэс ня прыйдзе, бо яму прыйшлося б даць будучаму кандыдату ад апазыцыі слова на ўласным Усебеларускім сходзе, а ён гэтага баіцца як агню. Але за пераносам відавочна стаіць імкненьне ўзмацніць прапагандысцкі эфэкт “Дажынак” – піша “Наша ніва”.

Да тэмы “Дажынкаў” зьвяртаецца й “Народная воля”. У сёньняшнім нумары газэта паведамляе пра скандал напярэдадні сьвята ўраджаю. Гаворка вядзецца пра тое, што ў Гомельскай вобласьці, абвешчанай пераможцай у спаборніцтве па ўборцы зернавых, выяўленыя масавыя прыпіскі.

“Выбух ў Віцебску: сьледзтва працягваецца” – так называецца яшчэ адзін артыкул газэты. Як высьветліў карэспандэнт "Народнай волі", падазраванымі ў гэтай справе лічаць мясцовых скінгэдаў, якіх ужо затрымала міліцыя. Апошнія навіны зь месца падзей - у сёньняшнім нумары газэты.

Тыднёвік “Вячэрні Бабруйск” у сьвежым нумары друкуе артыкул пад назваю “Справа аб высяленьні працягваецца”. У паведамленьні падаюцца падрабязнасьці пра тое, як гарадзкія ўлады адсяляюць жыхароў з дому, што падрыхтаваны для зносу. Некаторым сем''ям прапаноўваюць жытло ў гэткіх жа старых і неўпарадкаваных дамах і кватэрах. З гэтай прычыны дзьве сям''і зьвярнуліся ў суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG