Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт адклаў ратыфікацыю мытнага пагадненьня з Турэччынай


БРУСЭЛЬ. Сёньня прадстаўнікі Эўразьвязу абмяркуюць у Брусэлі пытаньні перамоў з Турэччынай аб яе далучэньні да Эўразьвязу. Перамовы маюць пачацца 3 кастрычніка ў Люксэмбургу. Учора ў Страсбуры Эўрапейскі парлямэнт адклаў ратыфікацыю мытнага пагадненьня паміж Турэччынай і Эўразьвязам. У прынятай рэзалюцыі гаворыцца, што адной з умоў далучэньня гэтай краіны да Эўразьвязу павінна стаць яе прызнаньне генацыдам масавае забойства армян у Асманскай імпэрыі ў 1915 годзе. Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган адрынуў гэтую рэзалюцыю. Эўразьвяз таксама, каб Анкара прызнала незалежную Рэспубліку Кіпр, якая зьяўляецца сябрам Саюзу.
XS
SM
MD
LG