Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку ў сераду ахвярамі нападаў сталі 12 чалавек


БАГДАД. У Іраку ў сераду ахвярамі нападаў і выбухаў сталі ня меней як 12 чалавек, некалькі дзесяткаў былі параненыя. У горадзе Ан-Наджаф пры выбуху ля дому целаахоўніка радыкальнага шыіцкага лідэра Мактады ас-Садра загінулі як найменей 6 чалавек. У Тэль-Афары жанчына-сьмяротніца выбухнула бомбу ля цэнтру ў наборы ў войска. Загінулі ня меней як 5 чалавек, 53 былі параненыя. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе мясцовая “Аль-Каіда”. У горадзе Баакуба выбухнуў замінаваны аўтамабіль, якім кіраваў сьмяротнік. Загінуў адзін мірны жыхар, болей як 10 чалавек параненыя. Тым часам, у Вашынгтоне прэзыдэнт ЗША Джордж Буш папярэдзіў, што баевікі ў Іраку актывізуюцца напярэдадні заплянаванага на кастрычнік рэфэрэндуму аб новай канстытуцыі краіны. Аднак, ён заявіў, што амэрыканскія і ірацкія вайскоўцы гатовыя да гэтай пагрозы.
XS
SM
MD
LG