Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр апазыцыі вернецца на Бацькаўшчыну


БАКУ. Лідэр азэрбайджанскай апазыцыі у выгнаньні Расул Ганіеў, заявіў, што вернецца на Бацькаўшчыну, каб узяць удзел у парлямэнцкіх выбарах 6 лістапада. Ганіева, лідэра Дэмакратычнай партыі Азэрбайджана, улады вінавацяць у прысваеньні дзяржаўных сродкаў. Ён адпрэчвае абвінавачаньні і папярэджвае ўлады, што яны сутыкнуцца з масавымі акцыямі пратэсту, калі арыштуюць яго. Ганіеў жыве ў ЗША з 1996 г. Яго заява прагучала пасьля таго, як паліцыя арыштавала ў Баку некалькі дзясяткаў удзельнікаў масавай акцыі, якія патрабавалі вольных і справядлівых парлямэнцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG