Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачнуцца перамовы адносна Прыднястроўя


КІШЫНЁЎ. У кастрычніку адновяцца перамовы у справе будучыні сэпаратысцкага рэгіёну Прыднястроўе. Удзел возьмуць Малдова, прыднястроўскія ўлады, Расея, Украіна, АБСЭ, а таксам ўпершыню -- ЗША і Эўразьвяз. Пра гэта заявіў Кляўс Нойкірх, старшыня адмысловай місіі АБСЭ. Гэтыя перамовы былі замарожаныя ў 2003 г. Прыднястроўе пры падтрымцы Расеі адкалолася ад Малдовы ў 1990 г. У 1992 г. пачаўся ўзброены канфлікт, у якім загінулі больш за паўтары тысячы чалавек.
XS
SM
MD
LG