Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Der Spiegel" піша пра праблемы "Народнай волі"


Алена Струвэ, Менск Пра пагрозу закрыцьця "Народнай волі" піша сёньня ўплывовы нямецкі часапіс "Der Spiegel". Сёньня міжнародная арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” выказала сваю заклапочанасьць ў зьвязку з магчымым закрыцьцём незалежнага беларускага выданьня “Народная воля”.

У распаўсюджаным прэс-рэлізе гэтае арганізацыі паведамляецца пра тое, што судовыя інстанцыі заблякавалі банкавыя рахункі выданьня, патрабуючы ад “Народнай волі” выплаціць 100 мільёнаў рублёў штрафу дэпутату Палаты прадстаўнікоў Сяргею Гайдукевічу ў якасьці кампэнсацыі за гэтак званы маральны ўрон.

“Сваё існаваньне мусіць спыніць адна з самых уплывовых беларускіх газэтаў”, з жалем канстатуюць нямецкія журналісты. Штотыднёвік “Der Spiegel” цытуе словы галоўнага рэдактара выданьня Іосіфа Сярэдзіча пра тое, што закрыцьцё “Народнай волі” можа азначаць сьмерць для свабоды прэсы ў Беларусі.

Паводле нямецкіх выданьняў, беларускі рэжым жорстка перасьледуе ўсіх, хто нязгодны з уладамі – незалежныя СМІ, няўрадавыя арганізацыі, апазыцыйныя партыі. Як піша “Netzzeitung”, пад кіраўніцтвам аўтакрата Лукашэнкі былая савецкая рэспубліка сёньня апынулася ў поўнай ізаляцыі.

Гл. таксама • "Народнай волі" перакрылі кісларод
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG