Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Андрэй Клімаў будзе працаваць дворнікам


RFE/RL Асуджаны да абмежаваньня волі палітык Андрэй Клімаў атрымаў працу дворніка пры кінатэатры ў мястэчку Крупкі Менскай вобласьці.

Андрэй Клімаў прыехаў на месца адбываньня пакараньня 22 верасьня. Фактычны тэрмін ягонага абмежаваньня волі складзе год і тры месяцы. Ён быў асуджаны 10 чэрвеня сёлета па абвінавачваньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Менску на Дзень волі 25 сакавіка 2005 году.

У кінатэатры, дзе Клімаў уладкаваўся дворнікам, працуе кампутарны клюб, у якім асуджаны будзе ахоўваць кампутарную тэхніку.
XS
SM
MD
LG