Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Газпром" павысіць цэны для Беларусі ў 2007 годзе


RFE/RL Намесьнік кіраўніка расейскага канцэрну “Газпром” Аляксандар Разанаў пацьвердзіў сёньня, што ў наступным годзе цана паставак газу ў Беларусь захаваецца на сёлетнім узроўні – 46 даляраў 68 цэнтаў за тысячу кубамэтраў, аднак яна будзе падвышаная з 2007 году.

Паводле Разанава, для Беларусі пакуль захоўваецца самая нізкая цана на газ у краінах “блізкага замежжа”. Аднак кошт блакітнага паліва ў найбліжэйшых суседзяў – краінаў Балтыі й Польшчы – сьведчыць пра неабходнасьць падвышэньня цаны і для Беларусі”, – заявіў прадстаўнік “Газпрому”.

Намесьнік кіраўніка “Газпрому” таксама пацьвердзіў, што цяпер Беларусь у поўным аб''ёме выконвае абавязкі па аплаце старой запазычанасьці за газ.

У наступным годзе Беларусь разьлічвае імпартаваць з Расеі 21.5 мільярдаў кубамэтраў газу.
XS
SM
MD
LG