Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню за некалькі гадоў жонка Лукашэнкі дала інтэрвію


RFE/RL “Я сама прыняла рашэньне ня ехаць у Менск, а Саша мяне не ўгаворваў” – паведаміла Галіна Лукашэнка ў сёньняшнім інтэрвію газэце “Комсомольская правда”.

У рэдкай для яе размове з журналістамі жонка Лукашэнкі Галіна распавяла, што юрыдычна яны з Аляксандрам Лукашэнкам застаюцца мужам і жонкай, і што часьцей яна езьдзіць у Менск да мужа, чым ён да яе ў Рыжкавічы, і што муж дапамагае ёй матэрыяльна, "як кожны муж жонцы".

Галіна Лукашэнка бывае ў рэзыдэнцыі кіраўніка дзяржавы, але на пытаньне газэты, ці ёсьць яна там гаспадыняй, адказала: "Якая ж я там гаспадыня, калі я там не жыву".

У Аляксандра і Галіны Лукашэнак – тры ўнучкі і адзін унук. Аляксандар Лукашэнка песьціць унукаў і ўнучак больш, чым дзяцей – гаворыць Галіна Лукашэнка.

***

Тым часам сёньня Аляксандар Лукашэнка правёў нараду, прысьвечаную парадку адабраньня і прадстаўленьня зямельных участкаў. Падчас пасяджэньня ён, апрача іншага, сказаў:

(Лукашэнка: ) “Галоўнае ў беларускім грамадзтве – гэта чалавек. Мы праводзім сацыялістычную, нават можна сказаць камуністычную палітыку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG