Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У бліжэйшы час ЗША чакаюць узмацненьня гвалту ў Іраку


ВАШЫНГТОН: Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш перасьцярог перад узмацненьнем гвалту ў Іраку напярэдадні рэфэрэндуму ў справе новай Канстытуцыі і сфармаваньня новага ўраду.

“ Тэрарысты традыцыйна ўзмацняюць атакі перад важнымі палітычнымі падзеямі ў краіне. Набліжаюцца два важныя галасаваньні і разам з гэтым мы чакаем ўзмацненьня гвалту з боку тэрарыстаў.

Паводле амэрыканскага прэзыдэнта ірацкія і кааліцыйныя сілы здольныя справіцца з пагрозай. З гэтай заявай Буш выступіў дзень пасьля таго, як ў Іраку быў забіты Абдула Абу Азам, чалавек нумар два ў ірацкай Аль Кайдзе. Буш сустрэўся з камандзірам амэрыканскіх сілаў ў Іраку генералам Джорджам Кэзэям і кіраўніком цэнтральнага камандаваньня сілаў ЗША генералам Джонам Абізайдам.
XS
SM
MD
LG