Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АБСЭ прапануе Казахстану свае папраўкі ў закон аб мэдыях


ВЕНА: Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе прапанавала свае папраўкі ў новы закон аб мэдыях, які абмяркоўваецца ў Казахстане. Камісар АБСЭ ў справах мэдыяў Міклаш Гарашці паведаміў, што ён накіраваў адмысловыя рэкамэндацыі ў казахскі парлямэнт і Кангрэс журналістаў. Гарашці выказаў спадзяваньне, што новы закон палепшыць сытуацыю ў галіне свабоды мэдыяў ў Казахстане і гарантуе лепшую абарону правоў журналістаў. У наступным месяцы прадстаўнікі АБСЭ зьбіраецца наведаюць Казахстан, правесьці перамовы з дзяржаўнымі кіраўнікамі і адкрыць Сёмую канфэрэнцыю мэдыяў ў цэнтральнай Азіі.
XS
SM
MD
LG