Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падатковая інспэкцыя зрабіла падарунак беларусам у Расеі


RFE/RL Грамадзяне Беларусі, якія працуюць у Расеі, будуць плаціць падаткі ў тым жа памеры, што і расейскія грамадзяне. Пра гэта гаворыцца ў лісьце Фэдэральнай падатковай службы Расеі.

У лісьце расейскіх падаткавікоў адзначана, што грамадзяне Беларусі павінны разглядацца як патэнцыяльныя падатковыя рэзыдэнты Расеі, калі зь імі заключаная доўгатэрміновая працоўная дамова арганізацыяй-працадаўцам.

Да апошняга часу зь беларускіх грамадзян, якія працуюць у Расеі, у першыя паўгоду спаганяўся падаходны падатак у памеры 30% ад сумы заробку, у той час як для расейскіх грамадзянаў стаўка падатку складае 13%. Цяпер жа падаходны падатак з грамадзян Беларусі павінен зьбірацца ў адпаведнасьці з парадкам, выкладзеным у лісьце Фэдэральнай падатковай службы Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG