Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"EuroNews" пакажа сэрыю перадачаў пра Беларусь


RFE/RL Эўрапейскі тэлеканал "Эўраньюс" падрыхтаваў шэраг праграмаў па беларускай тэматыцы. Трансьляваць іх будзе расейская служба "Эўраньюс", якая даступная для многіх гледачоў і ў Беларусі.

У запісе праграмаў "Эўраньюс" бралі ўдзел беларускія грамадзкія актывісты, палітыкі і дзеячы культуры. Перадачы будуць ісьці штодзень, пачынаючы з 30 верасьня на працягу тыдня. "Эўраньюс" — эўрапейскі навінны тэлеканал, які сумяшчае хроніку усясьветных падзеяў і камэнтары на сямі розных мовах. "Эўраньюс" вяшчае кругласутачна з 1993 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG