Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран адмаўляецца ад міжнародных інспэкцыяў сваіх ядзерных аб''ектаў


ТЭГЭРАН: Іранскія дэпутаты прагаласавалі за закон, які спыняе інспэкцыі ядзерных аб’ектаў Ірану з боку Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі. У законе гаворыцца, што “ Іран мае поўнае права разьвіваць ядзерныя тэхналёгіі”. Тымчасам сотні іранскіх студэнтаў дэманстравалі сёньня перад брытанскай амбасадай выкрыкваючы лёзунгі “ Сьмерць Амэрыцы, сьмерць Вялікай Брытаніі, сьмерць Ізраілю”. Дэманстранты закідалі амбасаду яйкамі і памідорамі. У суботу Рада МАГАТЭ прыняла рэзалюцыю у якой гаворыцца, што Тэгэран ня выканаў сваіх абавязацельстваў ў галіне ядзернай бясьпекі, і што ён павінен здаць справаздачу са сваёй дзейнасьці перад Радай Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG