Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН перасьцерагае перад аднаўленьнем гвалту ў суданскай правінцыі Дарфуры


ЖЭНЭВА: Кіраўнік гуманітарнага ведамства ААН Ян Эгэлянд перасьцярог перад аднаўленьнем гвалту ў суданскай правінцыі Дарфур. Паводле яго, гэта можа спыніць дзейнасьць дабрачынных арганізацыяў, якія пастаўляюць дапамогу для 2,5 мільёна чалавек. Эгэлянд паведаміў, што супрацоўнікі гуманітарных арганізацыяў сутыкаюцца з пагрозамі ў свой адрас, а ў правінцыі штодня здараюцца бяспакараныя забойствы і згвалтаваньні. Ён усклаў віну за сытуацыю ў правінцыі на ўсе бакі канфлікту: урад у Хартуме, паўстанцаў і арабскіх баевікоў. Эгэлянд асудзіў таксама міжнародную супольнасьць за бяздзейнасьць. У часе канфлікты ў Дарфуры загінулі дзесяткі тысяч чалавек, а каля двух мільёнаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
XS
SM
MD
LG