Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура разглядае зварот расейска-беларускай праваабарончай камісіі


Алег Грузьдзіловіч, Менск Расейска-беларуская праваабарончая камісія, якая створаная Саветам у правах чалавека пад кіраўніцтвам Элы Памфілавай пры прэзыдэнту Расеі, накіравала афіцыйны запыт у рэспубліканскую пракуратуру Беларусі.

У запыце праваабаронцы просяць паведаміць, як ідзе расьсьледаваньне справаў зьніклых беларускіх палітыкаў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Зьмітра Завадзкага. Нагадаем, гэтыя людзі былі скрадзеныя невядомымі ў 1999—2000 гады і дагэтуль ня знойдзеныя.

У рэспубліканскай пракуратуры Радыё Свабода пацьвердзілі, што такі запыт атрыманы і разглядаецца. “Адказ на яго будзе дадзены ў вызначаны законам тэрмін”, — сказалі ў пракуратуры.

Раней вядомая расейская праваабаронца заяўляла, што, калі дзеяньняў беларускай пракуратуры будзе недастаткова, яна не выключае завядзеньня крымінальнай справы расейскай пракуратурай — у прыватнасьці, паводле факту выкраданьня апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага.
XS
SM
MD
LG