Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Горадні аштрафаваў прафсаюзнага актывіста


Сяргей Астраўцоў, Горадня На 1 мільён 275 тысяч рублёў Ленінскі раённы суд Горадні аштрафаваў сябру незалежнага прафсаюзу Івана Романа. Яму прысудзілі 50 мінімальных адзінак штрафу нібыта за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Іван Роман належыць да прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці(РЭП). Папера аб рэгістрацыі была прадстаўленая судзьдзі Ленінскага раённага суду Горадні Натальлі Козел. Аднак яна вырашыла наступнае: РЭП зарэгістраваны ў мін’юсьце, але ня мае мясцовай — гарадзенскай структуры, таму Іван Роман быццам бы дзейнічаў ад імя незарэгістраванай арганізацыі, распаўсюджваючы прафсаюзны бюлетэнь каля прахадной заводу аўтаагрэгатаў.
XS
SM
MD
LG